Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Успамін усіх памерлых]
Усяго 10 матэрыялаў адзначана цэтлікам Успамін усіх памерлых.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


3 лістапада Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліў Імшу за кардыналаў і біскупаў, якія памерлі на працягу мінулага года. Літургія адбылася ў базыліцы св. Пятра з удзелам шматлікіх іерархаў, святароў і вернікаў.
Набліжаецца 2 лістапада — у Каталіцкім Касцёле дзень, прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Згодна з традыцыяй на працягу актавы, якая працягваецца з 1 па 8 лістапада, вернікі наведваюць могілкі і моляцца за памерлых. Як рабіць гэта па-хрысціянску, а не па-язычніцку глядзіце ў сюжэце ТРК Ангел ТВ.
«Бо для мяне жыццё — гэта Хрыстус, і смерць — гэта набытак» (Флп 1, 21). «Праўдзівае слова: калі мы разам з Ім памерлі, то з Ім і ажывём» (2 Цім 2, 11). На працягу многіх гадоў у нас у касцёлах я назіраю цікавую з’яву. У кастрычніку ў нашых парафіях асабліва ажыўляюцца парафіяне, нават тыя, якіх я называю святочнымі (яны прыходзяць у касцёл толькі па вялікіх святах).
2 лістапада 2011 г., ва ўспамін Усіх памерлых вернікаў, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI памаліўся за сваіх папярэднікаў на Святым Пасадзе і ўсіх тых, хто пахаваны ў Ватыканскіх гротах.
2 лістапада — дзень, прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Гэты дзень быў уведзены св. Адылонам, абатам бэнэдыктынаў, у 998 г. Праз некаторы час гэты звычай быў прыняты ва ўсім Касцёле.
Зноў набліжаецца лістапад — час, калі зямлю паступова засцілаюць
сваім лісцем клёны, каштаны, ліпы, дубы і …генеалагічныя дрэвы. Лісце, часам, так шчыльна пакрывае зямлю, што ўжо не бачна травы,
зеляніны, якой мы па вясне чакаем як знак жыцця. Лісце пакрывае,
перашкаджае бачыць… Ёсць шмат рэчаў, якія перашкаджаюць, замінаюць,
адцягваюць увагу, зводзяць з добрай дарогі і збіваюць з панталыку.
У нашым жыцці нямала цяжкасцяў і праблем, цярпення і болю, часам здараюцца сітуацыі, якія не паддаюцца разуменню або апраўданню, аднак усё атрымлівае глыбокі сэнс, калі глядзець на гэта з перспектывы вечнасці, — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас святой Імшы ў інтэнцыі памерлых біскупаў, арцыбіскупаў і кардыналаў, якія адышлі ў вечнасць за апошнія 12 месяцаў. Пантыфік цэлебраваў літургію 5 лістапада 2009 г. у базыліцы святога Пятра ў Ватыкане.