Ісламісты адпусцілі 37 хрысціян | | Друк | |
10.11.2015 12:01 |
Сярод адпушчаных, што прыйшлі ў вёску Тэль Тамар на поўначы Сірыі, 27 жанчын. У руках джыхадзістаў знаходзіцца яшчэ па меншай меры 168 вызнаўцаў Хрыста, якія былі зняволены ў той час. У пачатку кастрычніка ісламісты апублікавалі ў інтэрнэце відэа расстрэлу трох асірыйскіх хрысціян, пагражаючы, што тая ж доля чакае іншых, калі за іх не будзе выплачаны выкуп. Паводле Deon.pl (MV) |