У Судане распачаты новы судовы працэс асуджанай на смерць хрысціянкі |
| Друк | |
19.05.2014 17:17 |
Мэрыам Ях'я Ібрагім з Хартумы, асуджаную на смяротнае пакаранне праз павешанне па абвінавачванні ў адыходзе ад ісламу, чакае новае судовае разбіральніцтва. Такое рашэнне было прынята Вярхоўным судом Судана, несумненна, пад ціскам з боку многіх краін і міжнародных арганізацый.
«Мы сачылі за справай праз наша пасольства з моманту, калі рашэнне суда было абвешчана грамадскасці», — паведаміла міністр замежных спраў Італіі Федэрыка Moгхэрыні. Яна таксама размаўляла пра гэта з Генеральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам. Яго прадстаўнік заклікаў Судан «выканаць абавязкі, якія вынікаюць з міжнароднага права ў дачыненні да свабоды веравызнання».
Егіпецкі езуіт ў адказе для агенцтва AsiaNews адзначыў, што выпадак асуджэння на смерць 27-гадовай Мэрыам не з'яўляецца нечым выключным і адзіным: «Кожны год многія людзі гінуць, калі не па віне дзяржавы, то па віне ўласнай сям'і. Калі хтосьці публічна адмаўляецца ад ісламу, ён павінен быць забіты. Такі закон ісламскага права», — дадаў знаўца ісламу.
Скласці свой голас у абарону Мэрыам Ях’я Ібрагім можна па адрасе: thepetitionsite.com. Паводле польскай рэдакцыі Ватыканскага радыё і thepetitionsite.com, (AYU)
|