|
Папа Францішак у Азербайджане памаліўся за ахвяр пераследу за веру |
| Друк | |
|
Святы Айцец
|
|
02.10.2016 14:08 |
|
2 кастрычніка пачаўся візіт Папы Францішка ў Азербайджан. У гэты дзень у касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Баку адбылася малітва «Анёл Панскі» з удзелам Пантыфіка.
Святы Айцец заўважыў, што вера ў Азербайджане «пасля гадоў пераследу зрабіла цуды». «Я б хацеў узгадаць шматлікіх адважных хрысціян, якія давяралі Пану і засталіся вернымі ў часы нядолі. Як зрабіў св. Ян Павел ІІ, я скіроўваю да усіх вас словы апостала Пятра: “Вам, якія верыце, хвала!”» — сказаў Пантыфік.
Папа заклікаў азербайджанскіх католікаў памаліцца праз заступніцтва Панны Марыі, «якую ў гэтай краіне шануюць не толькі хрысціяне», за сем’і, хворых і старых, церпячых ад цялесных і духоўных пакут.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|