Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Папа Францішак — імя, якое найчасцей згадваецца ў інтэрнэце ў 2013 годзе |
| Святы Айцец |
| 14.11.2013 12:23 |
Новы глабальны аналіз выявіў, што Папа Францішак узначаліў спіс самых узгадваных імёнаў у інтэрнэце ў 2013 г. Гэта вынікае з 14-га штогадовага даследавання тэхаскай кампаніі «Global Language Monitor», якая адсочвае актыўнасць у сусветнай сетцы.
Рэйтынг дзеліцца на тры катэгорыі: лепшыя словы, лепшыя фразы, імёны, якія найбольш узгадваюць, і засноўваецца на аналізе англамоўных блогаў, сацыяльных медыя і 275 тыс. электронных і інтэрнэт-СМІ.У сёлетнім даследаванні «Monitor» выявіў, што Папа Францішак упэўнена заняў першае месца ў спісе асоб, якіх набольш абмяркоўваюць, толькі затым ідуць рэформа аховы здароўя Абамы, Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША, Эдвард Сноўдэн і Кейт Мідлтан. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Новы глабальны аналіз выявіў, што Папа Францішак узначаліў спіс самых узгадваных імёнаў у інтэрнэце ў 2013 г. Гэта вынікае з 14-га штогадовага даследавання тэхаскай кампаніі «Global Language Monitor», якая адсочвае актыўнасць у сусветнай сетцы.
Рэйтынг дзеліцца на тры катэгорыі: лепшыя словы, лепшыя фразы, імёны, якія найбольш узгадваюць, і засноўваецца на аналізе англамоўных блогаў, сацыяльных медыя і 275 тыс. электронных і інтэрнэт-СМІ.
для друку
Ватыканскае радыё