Папа Францішак: вучыцца ад Яна ХХІІІ дабрыні і паслухмянасці | | Друк | |
Святы Айцец |
03.06.2013 22:25 |
«Анджэло Ранкаллі быў чалавекам, які ўмеў перадаваць супакой; супакой натуральны, радасны, сардэчны, — сказаў Папа, словы якога прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё. — Стаўшы Пантыфікам, ён паказаў гэты супакой усяму свету». Як дадаў Святы Айцец, Ян ХХІІІ мог перадаваць гэты супакой таму, што «ён панаваў у глыбіні яго душы, што было плёнам доўгай і цяжкай працы над сабой (…), паступовага ачышчэння сэрца». Дзень за днём ён адкрываў і знішчаў у сабе прагненні, «якія паходзілі з эгаізму, а таксама распазнаваў натхненні Пана, даючы праводзіць сябе мудрым духоўным кіраўнікам». (AG) |