Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Святы Айцец прыняў удзел у эўхарыстычнай адарацыі ў базыліцы св. Пятра |
Святы Айцец
|
03.06.2013 12:58 |
Вечарам 2 чэрвеня Святы Айцец Францішак прыняў удзел ва ўрачыстай эўхарыстычнай адарацыі, якая прайшла ў базыліцы св. Пятра. Адначасова адарацыі праходзілі ва ўсіх катэдральных касцёлах на пяці кантынентах, у тым ліку ў Беларусі.
Як інфармуе Ватыканскае радыё, адарацыя ў Апостальскай Сталіцы пачалася са спеву гімна Года веры. Пасля дыякан выставіў манстранцыю з Найсвяцейшым Сакрамэнтам на алтар, былі прамоўлены малітвы і наступіў момант цішыні.
Падчас адарацыі гучалі ўрыўкі з Евангелля, псальмы і спевы, таксама вернікі мелі магчымасць асабістай малітвы ў маўчанні. Паводле жадання Святога Айца, малітва адбывалася ў дзвюх інтэнцыях: за Касцёл і людзей, які пакутуюць ад насілля і новых формаў зняволення.
На заканчэнне адарацыі Папа ўдзяліў прысутным благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.