| «L’Osservatore Romano» пра папу Францішка і вобраз Добрага Пастыра |
| Святы Айцец |
| 29.04.2013 15:07 |
|
Віджыні, чые словы са спасылкай на «L’Osservatore Romano» прыводзіць Ватыканскае радыё, адзначае, што, будучы абраным на Пасад св. Пятра, папа Францішак працягваў паводзіць сябе як у бытнасць арцыбіскупам Буэнас-Айрэса, «толькі перад абліччам больш вялікіх гарызонтаў, адказнасці і праблем». Паводле пісьменніка, Папа хоча адпавядаць вобразу, найбольш характэрнаму для святарскага паклікання — вобразу Добрага Пастыра, які не толькі ідзе насустрач свайму статку, але і спрабуе змяшацца з ім. (AG) |


«Пробашч свету» — так назваў папу Францішка італьянскі пісьменнік Джуліяні Віджыні. На старонках сваёй кнігі, прысвечанай новаабранаму Пантыфіку, ён падкрэслівае, што Касцёл часта лічыцца «чалавечай установай», аднак, калі не браць пад увагу тое, што ён заснаваны на Хрысце, усе размовы пра яго становяцца «пустымі».
для друку
Ватыканскае радыё