| Святы Айцец заклікаў да міру паміж Ізраілем і Палесцінай і да падтрымкі кляўзуровых кляштараў |
| Святы Айцец |
| 21.11.2012 14:52 |
|
«Я з вялікай заклапочанасцю назіраю за нарастаючым насіллем паміж ізраільцянамі і палесцінцамі ў сектары Газа. Разам з малітоўнай памяццю аб ахвярах і тых, хто пакутуе, я адчуваю абавязак яшчэ раз сцвердзіць, што нянавісць і насілле не вырашаць праблем», — падкрэсліў Святы Айцец. «Заклікаю таксама ўлады абедзвюх краін прыняць мужныя рашэнні на карысць міру і пакласці канец канфлікту, які мае негатыўныя наступствы для ўсяго блізкаўсходняга рэгіёну, змучанага шматлікімі сутыкненнямі і патрабуючага спакою і згоды», — сказаў Бэнэдыкт XVI, словы якога прыводзіць Ватыканскае радыё. (AG) |


21 лістапада, на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI звярнуўся з заклікам аб спыненні ваенных дзеянняў паміж Ізраілем і сектарам Газа. Таксама Папа выказаў падтрымку тым сілам і ініцыятывам, якія працуюць дзеля дасягнення перамір’я і пачатку перамоваў.
для друку
Ватыканскае радыё