Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Удзельнікі «Дзіцячай аазы» ў Докшыцах разважалі над сэнсам малітвы «Ойча наш» |
| Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
| 23.06.2014 15:20 |
|
Кульмінацыяй дзіцячай аазы была адарацыя, на якой дзеці прыносілі свае падарункі Богу, дзякуючы Яму за усё тое, што Ён учыніў дзеля іх. Значнай падзеяй рэкалекцый быў візіт арцыбіскупа на пенсіі з Вероны Флавіо Робэрто Караро OFMCap, які для дзяцей цэлебраваў святую Імшу. Візіт іерарха ў Докшыцах працягваўся два дні. Арцыбіскуп на пенсіі прыехаў наведаць гэту парафію менавіта таму, што, калі ён выконваў абавязкі генарала ордэна капуцынаў, у 1993 годзе ён таксама наведваў Докшыцы і ўдзяляў благаслаўленне на пачатак дзейнасці пабудаванага касцёла і кляштара ў гэтай мясцовасці. Падчас канікул з Богам дзеці адпачывалі не толькі душой, але і целам. Розныя гульні, конкурсы, танцы — усё праводзілася дзеля таго, каб яны збліжаліся адзін з адным, не адчувалі сябе адкінутымі. Дзяцей вельмі ўразіла паездка ў Маладзечна. Гэты лагер не толькі мог дапамaгчы дзецям знайсці новых знаёмых і пабавіцца, але і падрасці ў духоўным сэнсе. Вераніка Далжук
|
| Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Чарговыя дзіцячыя рэкалекцыі адбыліся ў парафіі Святой Тройцы ў Докшыцах. Больш за сто чалавек удзельнічала ў канікулах з Богам. Дзеці з Мінска, Наваполацка, Глыбокага, Бярозаўкі, Маладзечна, Гродна, Слоніма, а ў асноўным з Докшыц, пад кіраўніцтвам а. Віталія Юркевіча OFMCap і с. Маргарыты Аўгустын, разважалі на тэму малітвы «Ойча наш».
для друку