| Прайшоў год з пачатку беларускамоўных службаў у мінскім праваслаўным храме Архангела Міхаіла | | Друк | |
| Беларуская Праваслаўная Царква |
| 31.03.2016 09:22 |
|
27 сакавіка служба выпала якраз на той дзень, з якога пачаліся такія набажэнствы — Другая нядзеля Вялікага посту ў Праваслаўнай Царкве ў гонар Свяціцеля Рыгора Паламы. Акрамя прыходу Архангела Міхаіла, беларускамоўныя літургіі ў Мінску ўжо шмат гадоў служацца ў саборы Пятра і Паўла, а з нядаўняга часу ў храме Мінскай духоўнай Акадэміі. |