| Чыгуначнікі Маладзечна ўшанавалі сваю нябесную апякунку | | Друк | |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 27.11.2015 16:33 |
|
Святкаванне пачалося святой Імшой у парафіі Св. Юзафа, якую ўзначаліў кс. Міхал Бубен, душпастыр чыгуначнікаў у Маладзечне. У гаміліі святар разважаў над тым, як важна ў будаванні прафесійнай супольнасці засноўвацца на хрысціянскіх духоўных каштоўнасцях.
Пасля Імшы ў сямейнай атмасферы адбыліся пачастунак і сустрэча, падчас якой былі абмеркаваны планы душпастырскай дзейнасці на бягучы год, а ўдзельнікі пілігрымкі ў Рым падзяліліся сваімі ўражаннямі і фотапрэзентацыяй з агульнай аўдыенцыі ў Папы Францішка.
(AG) |