| Браты капуцыны Ігар Колзун і Максім Варанюк склалі вечныя манаскія абяцанні |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 29.07.2015 17:46 |
|
Пры шматлікай колькасці сабраных вернікаў браты абяцалі перад Богам да канца жыцця трываць у манаскай паслухмянасці, чыстасці і ўбостве. На ўрачыстасці быў прысутны сябар беларускіх капуцынаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, а таксама сакратар Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі мансеньёр Філіппо Чампанэллі. Падзея адбывалася ва ўрачыстай і сямейнай атмасферы. Пасля літургічнай часткі прысутныя перамясціліся на прыкляштарны панадворак, каб паабедаць і супольна парадавацца з нагоды новых законнікаў. Паводле kapucyny.by (АлГ) |


Падчас урачыстай святой Імшы 25 ліпеня ў капуцынскім касцёле ў Маладзечне браты Ігар Колзун і Максім Варанюк склалі на рукі бр. Алега Шэнды, кусташа Беларускай Кустодыі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў, вечныя манаскія абяцанні.
для друку