| Біскуп Юрый Касабуцкі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў Нясвіжы | | Друк | |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 08.06.2015 14:24 |
|
Падчас святой Імшы 24 чалавекі, у тым ліку два з суседняй парафіі ў Гарадзеі, прынялі сакрамэнт канфірмацыі. Іерарх у гаміліі заклікаў вернікаў, а асабліва канфірмаваных, да выразнага сведчання сваёй веры.
Напрыканцы Імшы адбылася эўхарыстычная працэсія па вуліцах горада. Усяго ва ўрачыстасці прыняло ўдзел больш за 500 чалавек. Кс. Андрэй Калядка |