Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
|
Мінская парафія Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна М. Кольбэ пераходзіць ад францішканаў да хрыстусоўцаў |
|
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
|
08.09.2014 13:56 |
|
14 верасня 2014 г. на святой Імшы ў 12.00 адбудзецца перадача мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Марыі Кольбэ ад францішканаў канвентуальных да хрыстусоўцаў.
На замену а. Аляксандру Уласу OFMConv новым пробашчам парафіі стане а. Алег Шпец TChr.
Таварыства Хрыста для палякаў эмігрантаў (хрыстусоўцы) — супольнасць, якая створана для таго, каб спрыяць захаванню польскай культуры сярод палякаў, якія жывуць па-за межамі Польшчы. Па ўсім свеце супольнасць налічвае каля 430 святароў, якія размеркаваны па шасці правінцыях. У гэтай супольнасці служаць пяць беларусаў. (AYU)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.