Cтаршыня ККББ скіраваў віншаванні на 25-годдзе прызначэння Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча біскупам | Друк |
Іерархі
25.07.2014 14:54

Ваша Эксцэленцыя,
Шаноўны арцыбіскуп!


25 гадоў таму мы з вялікай радасцю ўспрынялі рашэнне Святога Айца Яна Паўла ІІ, які прызначыў цябе тытулярным біскупам Гіпона-Дзарыцкім і Апостальскім адміністратарам Мінскай дыяцэзіі для католікаў у Беларусі. Навіна аб гэтым прызначэнні вельмі хутка абляцела ўвесь свет, а асаблівую радасць прынесла Касцёлу ў Беларусі.

Tое ганаровае служэнне, якое здзяйсняе шаноўны арцыбіскуп з памятнага 1989 г. у Касцёле, прынесла шмат бачных для чалавечага вока зменаў на нашых землях і ў Расіі.

Ад імя ўсіх членаў Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі хачу падзякаваць арцыбіскупу за вялікі ўклад у жыццё нашага лакальнага Касцёла. Для вернікаў, а найперш для святароў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч з’яўляецца ўзорам поўнай адданасці Богу і людзям. У рэалізацыі патрабаванняў пастырскай адказнасці, у вырашэнні складаных справаў, у сустрэчах з людзьмі заўсёды адчуваецца незвычайная дабрыня, клопат і павага.

Няхай Дух Святы, які асвячае сэрцы і думкі, вызначае далейшы шлях у душпастырскім служэнні. Найсвяцейшая Панна Марыя ў будслаўскім абразе няхай дапамагае ў мудрым кіраванні Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй і ў служэнні Касцёлу ў Беларусі.

У братэрскай еднасці ў Хрысце
Біскуп Аляксандр Кашкевіч
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

Гродна, 25 ліпеня 2014 г.



 
© 2003-2025 Catholic.by