Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч абраны віцэ-старшынёй ККББ | Друк |
Іерархі
17.06.2014 16:25

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч абраны віцэ-старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Абранне адбылося на 57-м пленарным пасяджэнні ККББ на падставе галасавання.

57-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі праходзіла 17 чэрвеня 2014 г. у Душпастырскім цэнтры ККББ у Мінску, на ім прысутнічалі ўсе члены Канферэнцыі і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. У пасяджэнні прыняў удзел таксама Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, які прыбыў разам з арцыбіскупам на пенсіі з Вероны Флавіо Робэрто Караро OFMCap.

Старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі з’яўляецца біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by