Адышла ў вечнасць с. Клара Варановіч CSFN |
| Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
06.11.2014 11:57 |
5 лістапада на 73-м годзе жыцця адышла ў вечнасць с. Клара ад Духа Святога (Марыя Варановіч) CSFN.
Жалобная святая Імша адбудзецца ў пятніцу, 7 лістапада, у 12.00 у гродзенскім пабрыгідскім касцёле (перад Імшой у 11.30 пройдзе ружанцовая малітва за спачылую).
Пасля Імшы адбудзецца пахаванне спачылай на Малышчынскіх могілках.
Святой памяці с. Клара склала вечныя абяцанні ў 1978 годзе. На працягу многіх гадоў сястра-назарэтанка дапамагала рыхтаваць ежу ў сталоўцы для бедных пры пабрыгідскім касцёле.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане....
Паводле grodnensis.by, (AYU)
|