Працэсія Божага Цела пройдзе ў Магілёве 18 чэрвеня. Яна распачнецца ў 11.00 у катэдральным касцёле і будзе пралягаць па вуліцы Лазарэнка да каталіцкіх могілак у капліцу св. Антонія.
З нагоды працэсіі біскуп Аляксандр Яшэўскі скіраваў свой заклік да вернікаў Магілёўскага рэгіёна.