Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
25 чэрвеня распачнецца салезіянская пілігрымка Смаргонь-Будслаў |
Анонсы
|
05.06.2017 08:51 |
25 чэрвеня вырушыць салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка (далей — СМЕП) Смаргонь-Будслаў. Дэвіз СМЕП, якая пройдзе ў 18 раз, — «Сям’я — месца збаўлення».
Пілігрымка ўключае ў сябе традыцыйныя салезіянскія практыкі, прыгатаваныя для моладзі: штодзённая св. Імша, даклады, праца ў групах і малітва.
Узрост пілігрымаў 14 — 35 гадоў.
Кошт пілігрымкі: ад 17 бел.руб. (уваходзіць ежа і атрыбуты СМЕП) + майка #СМЕП18 дададкова (8 бел.руб.)
Запіс да 18 чэрвеня ўключна. Удзельнікам з салезіянскіх дамоў патрэбна запісацца ў адказных за мясцовыя араторыі. Астатнія запісваюцца ў кс. Паўла Шчарбіцкага SDB па тэлефоне +375293897669 (з характэрыстыкай ад свайго пробашча).
Падрабязней на sdb.by. (sdb/cath)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.