Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
На міжнароднай канферэнцыі ў Віцебску абмяркуюць праблемы медыцынскай этыкі |
Анонсы
|
06.05.2017 09:28 |
Віцебская дыяцэзія супольна з кіраўніцтвам аховы здароўя Віцебскага
аблвыканкама, Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам і аддзелам
па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Віцебскага аблвыканкама праводзіць
XIII Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Праблемы медыцынскай
этыкі ў сучасным свеце».
Форум пройдзе 9–10 чэрвеня ў Віцебску.
Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі і студэнты ўніверсітэтаў, каледжаў, а таксама хрысціяне, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці, і педагогі, зацікаўленыя дадзенай тэмай.
Асноўныя тэмы канферэнцыі:
- сучасныя пытанні анкалогіі
- праблемы транспланталогіі
- біяэтыка ў сучаснай медыцыне
- прафілактыка алкагалізму і наркаманіі ў сучасных умовах
- «культура жыцця» супраць «культуры смерці» — духоўныя аспекты барацьбы з абортамі і эўтаназіяй
- сучасная фармакатэрапія і паляпшэнне якасці жыцця хворага чалавека
- навука і духоўнасць супраць ВІЧ/СНІДу
- прафілактыка і лячэнне туберкулёзу ў сучасных умовах
- пытанні педыятрыі.
Падрабязная праграма канферэнцыі на сайце catholicnews.by.
(VGr)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.