|
Салезіянскі араторый у Бараўлянах аб’яўляе набор у школу мастацтваў «Гармонія» |
| Друк | |
|
Анонсы
|
|
26.08.2016 13:45 |
|
Школа мастацтваў ў араторыі імя св. Дамініка Савіо, якая працуе ўжо на працягу года, аб’яўляе набор на першыя заняткі.
Арганізацыйная сустрэча і праслухоўванне ўсіх жадаючых адбудзецца 7 верасня пасля святой Імшы ў 18.00. Выкладанне ў школе будзе адбывацца па двух накірунках — індывідуальныя і групавыя заняткі па напрамках: 1. Ігра на музычным інструменце- Фартэпіяна (індывідуальныя заняткі з дзецьмі і дарослымі)
- Гітара (індывідуальныя заняткі з дзецьмі і дарослымі)
2. Вакал- Індывідуальныя заняткі з дзецьмі ад 6 гадоў у акадэмічнай і эстраднай манеры
- Тэатральная студыя (групавыя заняткі па сістэме развіваючага навучання з элементамі акцёрскага майстэрства ад 6 да 12 гадоў).
Кантакты: Парафiя Мацi Божай Успамогi Хрысцiянаў г.п. Бараўляны Тэлефон для даведак: 8029 502 24 20 Паводле sdb.by, (IL)
|