|
Беларусь наведае Прыёр экуменічнай супольнасці Тэзэ брат Алоіс |
| Друк | |
|
Анонсы
|
|
02.04.2015 10:21 |
|
13-14 красавіка Беларусь наведае Прыёр экуменічнай супольнасці Тэзэ брат Алоіс разам з чатырма іншымі братамі. Візіт у Беларусь адбываецца ў межах пілігрымкі, шлях якой праходзіць праз Маскву, Мінск, Кіеў і Львоў.
Падчас свайго двухдзённага візіту брат Алоіс сустрэнецца на супольнай малітве з вернікамі Каталіцкага Касцёла, Грэка-Каталіцкай і Праваслаўнай Цэркваў. Да ўдзелу ў сумеснай малітве запрашаюцца ўсе ахвотныя. Сустрэчы, запланаваныя ў Мінску:
13 красавіка
- 19.15 — малітва са спевамі Тэзэ ў архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, пасля якой адбудзецца сустрэча з братамі;
14 красавіка
- 18.00 — малітва і сустрэча ў грэка-каталіцкай царкве;
14 красавіка
- 20.00 — сустрэча ў праваслаўнай царкве «Усіх Засмучаных Радасць»
|